У віцебскай міліцыі збіраюць кнігазбор з кніг, забраных у Барыса Хамайды
У Віцебску ў чарговы раз міліцыя затрымлівала мясцовага апазіцыянера Барыса Хамайду. Здарылася гэта 24 снежня. Хамайду забралі ад "сіняга дома" па вуліцы Леніна, дзе ён звычайна распаўсюджвае беларускія выданні. У пастарунку апазіцыянера пратрымалі тры гадзіны і адпусцілі, пратакол не складалі.
"Забралі 12 кніг, перапісалі іх, апячаталі…, — цытуе словы Барыса Хамайды racyja.com. — А гэта ж звычайныя беларускія кнігі, афіцыйна выдадзеныя. Там няма за што зачапіцца...".
Раней у Хамайды міліцыянеры ўжо забіралі 13 кніг і не вярнулі. Агулам у Чыгуначным РАУС Віцебска іх ужо 25.