У Вашынгтоне сціраюць велізарны надпіс "Black Lives Matter" на асфальце
У Вашынгтоне сціраюць велізарны надпіс "Black Lives Matter" на асфальце
Недалёка ад Белага дома будаўнікі на замову горада Вашынгтон зрываюць асфальт 16-й вуліцы, піша BILD.
Надпіс "Black Lives Matter", які быў нанесены тут у 2020 годзе, знікне.
Відэазапіс дарожных работ апублікаваў 10 сакавіка на сваёй платформе Truth Social Дональд Трамп. Акрамя гэтага, на рашэнне рэспубліканцаў будзе перайменаваная плошча Black Lives Matter Plaza.
Будаўнікі сціраюць надпіс "Black Lives Matter" у Вашынгтоне / BILD
Надпіс у Вашынгтоне нанеслі актывісты руху BLM, які выступіў супраць паліцэйскага гвалту ў дачыненні да чарнаскурых у ЗША пасля гібелі Джорджа Флойда.