“У вас няма сэрца!”: ці перасварыць беларусаў “мігранцкае пытанне”?
Беларускае грамадства чарговы раз падзялілася. Цяпер — праз мігрантаў, якія абралі нашу краіну ў якасці транзітнай па дарозе ў Еўрасаюз. Кадры са спробамі прарываў імі польскай мяжы, начлегі ля вогнішча ў беларускім лесе, дзіцячыя слёзы, інфармацыя пра памерлых у часткі беларусаў выклікаюць шкадаванне, у іншай часткі… не выклікаюць.
Як фармуецца стаўленне да гэтай сітуацыі з мігрантамі? Як на эмоцыях людзей гуляе прапаганда? Якія пагрозы нясе ўся гэта сітуацыя для псіхалагічнага здароўя нацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае культуролаг, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.