У Варшаве беларусы пікетавалі офіс Інтэрпола
26 кастрычніка ў Варшаве беларусы пікетавалі офіс Інтэрпола з плакатамі і бел-чырвона-белымі сцягамі. Яны патрабавалі спыніць затрыманні ў замежжы палітуцекачоў па запыце беларускіх сілавікоў. Арганізатары паведамілі, што будуць працягваць такія акцыі, пакуль Інтэрпол "адэкватна не адрэагуе на іх патрабаванні".
Як паведамляла Еўрарадыё, такія затрыманні адбываліся ў Польшчы, Славакіі, Венгрыі.