У Варшаве адкрыўся кірмаш з беларускімі кнігамі (фота)

Мерапрыемства адбываецца ў Каралеўскім замку. Сярод стэлажоў з польскай літаратурай, можна ўбачыць і кнігі 11 беларускіх выдавецтваў.



Адным з арганізатараў беларускага прадстаўніцтва на кірмашы з’яўляецца Беларускае гістарычнае таварыства.



Сёння ж, 30 лістапада, у межах кірмашу запланаваная дыскусія на тэму “Студзеньскае паўстанне ў вачах беларусаў, палякаў і расіян”.