У варшаўскім метро з'явілася фота Пратасевіча і заклікі да яго вызвалення
У варшаўскім метро з'явілася фота Рамана Пратасевіча і заклікі да яго вызвалення на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Журналіст і блогер з 23 траўня знаходзіцца за кратамі ў Беларусі, ён прызнаны палітвязнем.
Раней з ініцыятывай правесці ў ЕС акцыю салідарнасці з Пратасевічам выступіў прэзідэнт Еўрапарламента Давід Сасолі. Ён заклікаў аэрапорты Еўрасаюза размясціць у тэрміналах фатаграфіі беларускага палітвязня.
Раман Пратасевіч і Сафія Сапега былі затрыманыя ў мінскім аэрапорце падчас пасадкі пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. Іх вызвалення патрабуюць лідары Еўрасаюза.
Заклік вызваліць Рамана Пратасевіча ў варшаўскім метро / twitter.com/ymared