У Турцыі адбылася сустрэча амбудсменаў Украіны і Расіі
Дзмітро Лубінец і Таццяна Маскалькова / t.me/dmytro_lubinetzs
У Турцыі адбылася сустрэча амбудсменаў (упаўнаважаных па правах чалавека) Украіны і Расіі — Дзмітра Лубінца і Таццяны Маскальковай, піша hromadske.ua. "Абмеркавалі шырокі спектр гуманітарных праблем і кейсаў, звязаных з прадастаўленнем праваабарончай дапамогі грамадзянам дзвюх краін", — сведчыць Лубінец. Пра гэта ж напісала і Маскалькова.
Вядома, што прадстаўнікі Украіны і Расіі "абмяняліся канкрэтнымі прапановамі". Магчыма, гаворка пра абмен ваеннапалонных "усіх на ўсіх", які абмяркоўваецца працяглы час. Пакуль жа абмены адбываюцца невялікімі групамі.