У сярэднім на 12,5% павялічаны памер працоўных пенсій

Памер працоўных пенсій у Беларусі з 1 жніўня павялічаны ў сярэднім на 12,5%. Адпаведны ўказ быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам. Як адзначае БелаПАН, мінімальная працоўная пенсія па ўзросце цяпер павялічваецца да 244 тысяч 100 рублёў, а максімальная — да 864 тысячы 100 рублёў. Памер сярэдняй пенсіі ў жніўні павялічыцца амаль на 59 тысяч і складзе больш за 528 тысяч рублёў.