У суботу ў Беларусі прагназуюць дождж і мокры снег
Зіма / Еўрарадыё
У суботу, 30 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае, уначы — з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — дождж, мокры снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуюць паўднёва-заходні, уначы — умераны, удзень — парывісты, на паўднёвым захадзе — месцамі моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +3...+9.