У суботу ў Беларусі будзе да +6 градусаў, прагназуецца туман

У студзені ў Беларусі

У студзені ў Беларусі / t.me/petrikovnews/

У суботу, 25 студзеня, невялікія ападкі (дождж, мокры снег) у дзённыя гадзіны пройдуць амаль па ўсёй краіне (уначы — на ўсходзе). Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які магчымы месцамі, пра слабы галалёд у асобных раёнах і галалёдзіцу на дарогах.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +2 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), удзень — ад 0 да +6 (у сталіцы — 1-3 цяпла).

У нядзелю ў Беларусі месцамі пройдуць дажджы (уначы — з мокрым снегам), магчымыя слабыя туман і галалёд, а таксама галалёдзіца. Уначы будзе ад -1 да +4, у дзённыя гадзіны — 2-9 цяпла. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў панядзелак.

У суботу ў Беларусі будзе да +6 градусаў, прагназуецца туман
vk.com/belgidromet
У суботу ў Беларусі будзе да +6 градусаў, прагназуецца туман

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.