У Смалявіцкім раёне хацелі падпаліць школьніка

У Смалявіцкім раёне хацелі падпаліць школьніка

У Смалявіцкім раёне Міншчыны навагодняя ноч была адзначаная трагедыяй. Як паведамляе УУС Мінаблвыканкама, каля 2-й гадзіны ночы падчас сваркі ў прыватным доме вёскі Задамля 26-гадовы мужчына абліў 14 гадовага школьніка лёгкаўзгаральнай вадкасцю і падпаліў. Сам мужчына пры гэтым быў нецвярозы.

Хлопца шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі 30% паверхні цела.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Зламысніка затрымалі.

Фота: progorod11.ru