У "Слуцка" шостая запар перамога ў чэмпіянаце Беларусі па футболе
У футбалістаў "Слуцка" добры настрой / vk.com/sfc.slutsk
У пятніцу пачаўся 19-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Слуцк" абыграў "Віцебск" — 2:0. У случчакоў шостая перамога запар у першынстве і шостае месца ў турнірнай табліцы. "Арсенал" выйграў у "Іслачы" — 3:1.
Іншыя матчы тура пройдуць 24-25 жніўня. Лідыруе "Нёман" — 37 ачкоў.