У Слонімскім раёне плуг прыціснуў рабочага

Плуг, які прыціснуў рабочага / Фота: Следчы камітэт
У Слонімскім раёне плуг сарваўся з навяснога дамкрата і прыціснуў рабочага, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося днём 29 снежня. 41-гадовы мясцовы жыхар года вырашыў замяніць колы на навясным плузе. У нейкі момант ён перакуліўся на рабочага. Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы.
Следчы камітэт праводзіць праверку па гэтым здарэнні: "Следчым з удзелам спецыяліста ГКСЭ праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваная следавая карціна, апытаныя супрацоўнікі прадпрыемства, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, канфіскаваная неабходная дакументацыя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.