У Слоніме затрымалі блогера-дальнабойшчыка
Руслан Лагуцік / vk.com
У Слоніме амапаўцы затрымалі блогера-дальнабойшчыка Руслана Лагуціка. Прычына затрымання праваабаронцам пакуль невядомая. 12 кастрычніка ў Слоніме затрымалі і Цімура Лагуціка.
На YouTube-канал Руслана Лагуціка падпісаныя амаль 30 тысяч чалавек. Ён распавядаў пра працу дальнабойшчыкам, пра паляванне і палёты на параплане.