У Шклоўскай калоніі зняволеных прымушаюць вакцынавацца ад COVID-19
Вакцынацыя ад каранавірусу праводзіцца добраахвотна / Unsplash.com
У Шклоўскай калоніі адміністрацыя прымушае зняволеных вакцынавацца ад каранавіруса шляхам шантажу. Асуджаным пагражаюць пазбаўленнем працяглых спатканняў са сваякамі. Пра гэта паведамляе канал праваабарончай валанцёрскай групы MAYDAYhr.
Магчыма, такая ж сітуацыя можа быць і ў іншых калоніях Беларусі.
Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя афіцыйна заяўляла, што вакцынацыя ад COVID-19 з'яўляецца добраахвотнай справай. Адміністрацыя калоніі пакуль не дала афіцыйны каментар.