У сераду ў Беларусі прагназуюць дажджы
У Беларусі прагназуюць дажджы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У сераду, 20 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у другой палове дня месцамі — з мокрым снегам. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры на працягу сутак пакажуць ад 1 да 6 цяпла.