У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
У сераду чакаюцца дажджы і навальніцы / pixabay.com
У сераду, 29 траўня, у Беларусі ўначы будзе невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +24...+29.