У сераду ў Беларусі будзе без дажджоў і да +24 па поўдні
Вясна, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У сераду, 21 траўня, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць пераважна вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ўначы па паўночным усходзе адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу, паведамляе белгідрамет.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад 17 градусаў цяпла па поўначы да +24 градусаў па поўдні і паўднёвым захадзе краіны.
Прагноз надвор'я на 21 траўня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 21 траўня / Белгідрамет