У сераду па паўночным усходзе Беларусі чакаюцца замаразкі
Замаразкі, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 9 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня месцамі па захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, месцамі на захадзе — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 са знакам "плюс", па захадзе Беларусі — да 11 цяпла, у асобных раёнах па паўночным усходзе чакаюцца замаразкі 0...-2. Удзень прагназуецца ад +12 па паўночным усходзе да +22 па паўднёвым захадзе.