У сеціве з’явілася копія першага беларускага фільма савецкай эпохі ў FullHD
Фільм "Лясная быль" паводле аповесці Міхася Чарота цяпер можна паглядзець на YouTube / Скриншот видео
На канале "Беларусьфільма" з’явілася FullHD-копія першага беларускага фільма савецкай эпохі — "Лясная быль", заўважыў канал "Свяшчэнны Белавуд". Стужка Юрыя Тарыча — экранізацыя 1926 года, знятая паводле аповесці пісьменніка Міхася Чарота "Свінопас".
Фільм расказвае пра прыгоды юнага разведчыка — былога падпаска Грышкі, які разам са сваёй сяброўкай, дачкой лесніка Гелькай, дапамагае партызанам сачыць за акупантамі і наносіць ім удары.
Раней у сетцы была даступная толькі копія ў нізкай якасці.