У Саудаўскай Аравіі пачаліся перамовы прадстаўнікоў ЗША і Расіі
Папярэдні раз амерыканская і расійская дэлегацыі сустракаліся ў Саудаўскай Аравіі больш за месяц таму / Reuters
24 сакавіка ў Саудаўскай Аравіі пачаліся перамовы паміж дэлегацыямі ЗША і Расіі. Белы дом заявіў, што гэтым разам прыкладаюцца намаганні да спынення агню ў Чорным моры з мэтай забеспячэння свабоднага суднаходства. Перамовы праходзяць у закрытым рэжыме.
Папярэдні раз амерыканская і расійская дэлегацыі сустракаліся ў Саудаўскай Аравіі больш за месяц таму. Абмяркоўвалася частковае спыненне агню. Пазней гэта абмеркавалі ў тэлефоннай размове Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін.
Напярэдадні ў Эр-Рыядзе сустракаліся дэлегацыі ЗША і Украіны. Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў назваў перамовы "канструктыўнымі і змястоўнымі". Былі абмеркаваныя "ключавыя пытанні, у прыватнасці, у энергетычнай сферы".