У Салігорску таксоўка збіла трохгадовае дзіця
На месцы здарэння / t.me/minobl_uvd/
У Салігорску таксоўка збіла трохгадовае дзіця. Здарэнне адбылося ў аўторак каля 17-й гадзіны побач з жылым домам па праспекце Міра. Chevrolet Volt ехала па дваровай тэрыторыі заднім ходам. У гэты момант дзіця пераходзіла праезную частку ў суправаджэнні сваёй бабулі. Яно атрымала траўмы і было шпіталізавана.
Як пішуць даішнікі, таксоўкай кіравала 32-гадовая жанчына.