У Салігорску перадухілілі забойства на замову: пенсіянерка хацела аўдавець
Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта распачало крымінальную справу ў дачыненні жыхаркі Салігорска, якая замовіла забойства ўласнага мужа. Інфармацыя пра падрыхтоўку забойства паступіла ў крымінальны вышук Мінскай абласной міліцыі месяц таму, у пачатку лютага.
Следчыя высветлілі, што 67-гадовая жанчына пачала шукаць кілера, які можа пазбавіць жыцця яе мужа за грашовую ўзнагароду. Дапамогу ў падрыхтоўцы забойства ёй аказваў мясцовы жыхар 1980 года нараджэння.
Матывам для злачынства было матэрыяльнае становішча мужа заказчыцы. Цяпер следства мае намер хадайнічаць перад пракурорам аб узяцці пад варту і пенсіянеркі, і нанятага кілера, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.