У салігорскі прафсаюз прыйшлі сілавікі
У галоўны офіс Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску прыйшлі сілавікі.
Таксама яны прыйшлі і ў офіс старшыні БНП на ААТ “Беларуськалій” Аляксандра Мішука. З імі былі панятыя. Іншых людзей у офіс не пускаюць. Верагодна, там праходзяць ператрусы.
Месяц таму ператрусы адбыліся ў іншых офісах незалежных прафсаюзаў у розных гарадах Беларусі. Шэраг прафсаюзных актывістаў быў затрыманы, праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.