У Рэчыцы малады чалавек закідаў ваенкамат яйкамі

У Рэчыцы малады чалавек закідаў ваенкамат яйкамі

13 траўня ваенкамат у Рэчыцы перажыў незвычайную атаку. 24-гадовы жыхар выйшаў у цэнтр горада і закідаў будынак курынымі яйкамі, піша газета "Дняпровец"

Паведамляецца, што малады чалавек быў нецвярозы.

На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. Свае дзеянні хлопец тлумачыць тым, што яго "нячысцік падбіў".