У Расіі разбіўся ваенны верталёт, экіпаж загінуў
На месцы падзення верталёта / Telegram
У Расіі разбіўся ваенны верталёт Мі-28. Здарэнне адбылося ў аўторак у Ленінградскай вобласці.
Мінабароны РФ пацвердзілі крушэнне верталёта. На месцы працуюць ратавальнікі. Ужо вядома, што экіпаж загінуў.
Адзначаецца, што Мі-28 выконваў "планавы вучэбна-трэніровачны палёт". Упаў ён "у бязлюднай мясцовасці удалечыні ад населеных пунктаў".