У Расіі расстралялі афіцэра, якога Украіна абвінавачвала ў запуску ракет
Станіслаў Ржыцкі / vk.com
У Расіі расстралялі афіцэра, якога Украіна абвінавачвала ў запуску ракет "Калібр" па Вінніцы ў ліпені 2022-га. Тады загінула больш за два дзясяткі мірных жыхароў, у тым ліку і дзеці.
42-гадовы Станіслаў Ржыцкі быў расстраляны невядомым, калі выйшаў раніцай у Краснадары на прабежку. У парку, дзе няма відэакамер, ён атрымаў чатыры кулі і памёр на месцы.
Паведамляецца, што капітан 2-га ранга Ржыцкі быў намеснікам начальніка гарадскога аддзела па мабілізацыйнай працы. Таксама ён з'яўляўся камандзірам падводнай лодкі "Краснадар", з якой і запускаліся па Украіне "калібры".