У Расіі на акцыях супраць мабілізацыі затрымалі больш за тысячу пратэстоўцаў
Адно з затрыманняў / t.me/bbcrussian
У Расіі на акцыях супраць мабілізацыі затрымалі больш за тысячу пратэстоўцаў, паведамляе novayagazeta.eu. Акцыі прайшлі ў некалькіх дзясятках гарадоў ад Далёкага Усходу РФ да Санкт-Пецярбурга. Паліцыя выкарыстоўвала сілу падчас разгону і затрымання людзей.
21 верасня Уладзімір Пуцін аб'явіў частковую мабілізацыю ў Расіі. Анансаваны прызыў у войска каля 300 тысяч чалавек. Іх чакае адпраўка на вайну ва Украіне.