У Расіі гарэў чарговы нафтаперапрацоўчы завод
Пажар на Навакуйбышаўскім НПЗ / тг-каналы
Уночы на 23 сакавіка ў Расіі гарэў чарговы нафтаперапрацоўчы завод. На гэты раз — у Навакуйбышаўску Самарскай вобласці, за 900 км ад расійска-ўкраінскай мяжы.
Дроны атакавалі ўстаноўку перагонкі нафты. Мясцовыя жыхары чулі моцны выбух, калі загарэлася калона першаснай перапрацоўкі.
Па звестках кіраўніка рэгіёна Дзмітрыя Азарава, ніхто падчас атакі не пацярпеў. А расійскае Мінабароны паведамляе, што за ноч нібыта збіла 12 беспілотнікаў над абласцямі Расіі.