У Рагачоўскім раёне аўтобус з футбольнай камандай сутыкнуўся з трактарам
На трасе Рагачоў — Бабруйск трапіў у ДТЗ аўтобус з футбольнай камандай "Макслайн", якая выступае ў 2-й лізе чэмпіянату Беларусі. Здарэнне адбылося ў суботу. Як паведамляе клубная прэс-служба, каманда вярталася пасля матчу ў Рагачове на трэніровачную базу ў Мінск. На мосце адбылося лабавое сутыкненне з трактарам.
На шчасце, ніхто не атрымаў траўмаў. Адзіны пацярпелы ("галоўны фанат Кірыл") ад шпіталізацыі адмовіўся. У сталіцу "Макслайн" дабіраўся на іншым аўтобусе.
vk.com/maxlinefc