У пятніцу на паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца моцныя ападкі
Зіма не адступае / pixabay.com
У пятніцу, 10 сакавіка, на паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца моцныя ападкі — снег, мокры снег і дождж. Удзень ападкі магчымыя па ўсёй тэрыторыі краіны. Прагназуецца галалёд, а на дарогах — галалёдзіца. Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 на поўдні да -23 на поўначы, у дзённыя гадзіны — ад -4 да +2 (на поўдні краіны — да +8 градусаў).