У Пскове беларуса асудзілі за "апаганьванне сімвалаў вайсковай славы Расіі"

Грамадзянін Беларусі пасля затрымання ў Пскове / informpskov.ru
У Пскове асуджаны на 1 год і 11 месяцаў зняволення грамадзянін Беларусі. Абласны суд прызнаў яго вінаватым у "апаганьванні сімвалаў вайсковай славы Расіі і абразе памяці абаронцаў Айчыны, учыненыя публічна". Мужчыну затрымалі мінулым летам пасля таго, як ён гатаваў рыбу на Вечным агні ў скверы ў гістарычным цэнтры горада.
Адбываць пакаранне беларус будзе ў калоніі-пасяленні.
Здарэнне адбылося ўвечары 28 ліпеня 2024 года. Беларус быў у стане алкагольнага ап'янення. Паводле яго слоў, ён знайшоў рыбу ў кантэйнеры для смецця і вырашыў яе прыгатаваць на Вечным агні ў скверы Палеглых змагароў. Гэта зняў на тэлефон іншы мужчына, і відэа стала "доказам злачынства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.