У Пружанах жанчына-кіроўца страціла прытомнасць і з’ехала з дарогі ў канаву

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам жанчыны-кіроўцы адбылося 18 снежня ў Пружанах. 55-гадовая мясцовая жыхарка ехала на аўтамабілі “Фольксваген Пола” і падчас манеўра з апераджэннем трактара не справілася з кіраваннем і з’ехала ў прыдарожную канаву.
Як пазней патлумачыла сама ўдзельніца аварыі, у яе была кароткачасовая страта прытомнасці.
У выніку жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму і шэраг іншых пашкоджанняў і трапіла ў Пружанскую раённую лякарню.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца, перадае ДАІ Брэсцкай вобласці.
Фота: ДАІ