У Пружанах у дарожнай аварыі разбіўся 22-гадовы матацыкліст (фота)

22-гадовы матацыкліст сур’ёзна пацярпеў у дарожнай аварыі, якая здарылася ў суботу ў Пружанах. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, матацыкл “Ява 350” сутыкнуўся з легкавым “Мерседэсам”. Хоць матацыкл ішоў па галоўнай дарозе, кіроўца легкавіка не прапусціў яго. За рулём быў 26-гадовы жыхар вёскі Стараволя.
У выніку сутыкнення матацыкліст, жыхар Пружанаў, атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і быў шпіталізаваны. Па факце ДТЗ праводзяць праверку.