У Польшчы затрыманы пенсіянер, які шпіёніў на карысць Беларусі
Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) / gov.pl
Спецслужбы Польшчы затрымалі грамадзяніна краіны, які падазраецца ў шпіянажы на карысць беларускага КДБ, паведамляе выданне Onet.
Затрыманы служыў спачатку ў польскім спецназе ZOMO, затым — у паліцыі і памежнай службе краіны. Мужчына скончыў сваю службу 20 гадоў таму на пасадзе лейтэнанта памежнай службы.
Падазраваны правядзе пад вартай тры месяцы, яму выстаўленае абвінавачванне ў шпіянажы па арт. 130 КК. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW).
Следства не выключае, што магчымыя іншыя арышты па гэтай справе, таму не дае дадатковай інфармацыі.