У Польшчы затрымалі расіяніна, які дапамагаў мігрантам пераходзіць мяжу
Сітуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца напружанай / twitter.com/Straz_Graniczna/
Польскія памежнікі за суботу, 25 верасня, прадухілілі на мяжы з Беларуссю 259 спроб незаконнага пранікнення ў краіну (напярэдадні — 347), паведамляе Пагранічная служба Польшчы.
Арыштаваныя 18 нелегальных мігрантаў: 17 грамадзян Ірака і адзін — Конга.
Акрамя таго, за дапамогу нелегальным мігрантам затрыманыя 6 замежнікаў — трое іракцаў, індыец, сірыец і расіянін.
Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што Польшча пачала дэпартаваць замежных грамадзян, якія былі затрыманыя за дапамогу ў незаконным пераходзе беларуска-польскай мяжы.
Пра тое, што міграцыйны крызіс на мяжы стварылі беларускія ўлады, напярэдадні на сесіі Генеральнай асамблеі ААН казаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.