У Польшчы трапіў у ДТЗ аўтобус з беларускімі турыстамі
Аўтобус урэзаўся ў дрэва на абочыне / tygodniksiedlecki.com
Аўтобус з беларускімі турыстамі сёння раніцай трапіў у ДТЗ недалёка ад польскага горада Седльцэ. Падрабязнасці інцыдэнту распавядае мясцовае выданне Tygodnik Siedlecki. Са слоў прадстаўнікоў экстранных службаў, аўтобус вылецеў у кювет, урэзаўся ў дрэва і перакуліўся.
У салоне ў момант ДТЗ знаходзіліся 15 чалавек. Пяцера пацярпелі. Іх траўмы ацэньваюцца як лёгкія. Прычыны аварыі яшчэ трэба будзе ўстанавіць.
МЗС РБ паведамляе, што ў аўтобусе было 14 беларусаў. 7 з іх дастаўлены ў шпіталь з лёгкімі траўмамі. Яшчэ 7 чалавек чакаюць іншага транспарту, каб працягнуць рух па маршруце.
Пацярпелі пяць чалавек / тут і далей фота tygodniksiedlecki.com