У Польшчы пройдуць вайсковыя вучэнні ў адказ на расійска-беларускія вучэнні

Польскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

Польскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота / 15 Giżycka Brygada Zmechanizowana / Twitter

На расійска-беларускія вучэнні "Захад-2025" Польшча дасць адэкватны адказ. Пра гэта ў эфіры Радыё RMF FM заявіў намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык. Паводле яго словаў, у краіне пройдуць вялікія манеўры — як уласна польскія, так і войскаў краін NATO.

Томчык нагадаў, што летась Польшча ўдзельнічала ў найбуйнейшых вайсковых вучэннях Steadfast Defender 2024, у якіх узялі ўдзел 100 тысяч жаўнераў краін NATO.

Намеснік міністра абароны не бачыць пагрозы для Польшчы ў расійска-беларускіх вучэннях "Захад-2025", запланаваных на сёлетні верасень. Але на пытанне вядоўцы, ці паступалі сігналы, якія выклікаюць асцярогі, Томчык адказаў станоўча. "Сігналы, якія тычацца Расіі і Беларусі, заўсёды выклікаюць асцярогі", — цытуе яго выданне MOST.

Як паведамлялася раней, расійска-беларускія вучэнні запланаваныя на сярэдзіну верасня 2025 года. Мяркуецца, што ў іх прымуць удзел больш за 13 тысяч вайскоўцаў. Колькі з іх будзе расіян, у Мінабароны Беларусі не ўдакладнялі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.