У Польшчы 1600 чалавек назвалі адзінай мовай зносін — беларускую
Перапіс у Польшчы паказаў, колькі там беларусаў / lib-gorki.mogilev.by
Папярэднія вынікі агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва, які прайшоў у 2021 годзе, агучыла Галоўнае статытычнае ўпраўленне Польшчы.
Згодна з ім, беларускую мову як мову зносін дома пазначылі 16 900 чалавек. Пры гэтым 1600 чалавек назвалі беларускую — адзінай мовай зносін.
41 900 пазначылі беларускую нацыянальнасць як першую, а 12 400 — як другую. Гэта больш, чым у перапісе, праведзеным у 2011 годзе. Тады беларусамі сябе назвалі каля 47 тысяч чалавек.