У Полацку скралі кола з ваеннай машыны, экспаната музея
Міліцыя шукае зламысніка / Telegram
У Полацку скралі кола з ваеннай машыны, экспаната музея пад адкрытым небам каля Кургана Бессмяротнасці. Пра гэта паведаміў у сацсетках старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч. Ён назваў здарэнне "актам вандалізму". Міліцыя шукае зламысніка ці зламыснікаў.
Курган Бессмяротнасці размешчаны ў паўднёвай частцы горада, на левым беразе Заходняй Дзвіны. Ён створаны ў памяць пра загінулых падчас Другой сусветнай вайны.