У плэй-оф чэмпіянату свету выйшлі зборныя Нідэрландаў і Сенегала
Катар — Нідэрланды / reuters.com
У плэй-оф чэмпіянату свету па футболе ў Катары выйшлі зборныя Нідэрландаў і Сенегала. Гаспадары турніру прайгралі ўсе тры матчы.
У апошніх паядынках групавога раўнда Нідэрланды абыгралі Катар з лікам 2:0, а Сенегал — Эквадор — 2:1. У групе "А" Нідэрланды набралі 7 ачкоў, Сенегал — 6, Эквадор — 4, у Катара ачкоў няма.