У Пінску ў ванне патанула сямігадовая дзяўчынка
Пінскія следчыя праводзяць праверку па факце ўтаплення ў ванне сямігадовай дзяўчынкі.
Трагедыя адбылася ўдзень 13 лютага, перадае БЕЛТА. Дзіця купалася ў ванне, яе маці на некалькі хвілінаў адышлася. Калі 31-гадовая жанчына вярнулася, твар дзяўчынкі быў пад вадой.
Маці разам паспрабавалі рэанімаваць дзяўчынку і выклікалі хуткую дапамогу. У стане клінічнай смерці дзяўчынку даставілі ў Пінскую дзіцячую лякарню. Аднак медыкам не ўдалося вярнуць яе да жыцця, і ўвечары 14 лютага дзіця памерла.
Паведамляецца, што ў дзяўчынкі былі парушаныя зрок і каардынацыя руху, у яе адзначаліся эпілептычныя прыступы, таму яна не хадзіла ў школу. .
Суседзі добра адгукаюцца пра сям'ю, у якой расла загінулая дзяўчынка.