У Пінскім раёне на пажары загінулі гаспадар дома і яго жонка

У Пінскім раёне ў вёсцы Камень на пажары загінулі 71-гадовы гаспадар дома і яго 68-гадовая жонка. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 4 красавіка. Як інфармуе прэс-служба МНС, агонь паспеў знішчыць дах, перакрыцце, пашкодзіць маёмасць. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.