У Печах сабака пакусаў шэсць чалавек, адзін з пацярпелых у цяжкім стане
У Печах у Барысаве сабака пакусаў шэсць чалавек, адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане, піша газета "Адзінства". Здарэнне адбылося 26 траўня ў прыватным сектары. Ён "пачаў "ірваць" ўсіх запар", — кажа мясцовы жыхар. Мяркуецца, што сабака збег з вальера.
Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю, якая праводзіць праверку.