У палітвязня Эдуарда Пальчыса нарадзілася дачка

16 снежня ў палітвязня Эдуарда Пальчыса і яго жонкі Вікторыі нарадзілася дачка. Пра гэта ў сацсетках напісала сама Вікторыя.
Наваспечанага бацьку можна павіншаваць па адрасе: 220030, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, г. Мінск, Беларусь, Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу.
Эдуарда Пальчыса затрымалі пры нявысветленых акалічнасцях напрыканцы кастрычніка па адміністрацыйнай справе. Пазней выявілася, што ў чэрвені яго двойчы завочна асудзілі на 15 сутак арышту. Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту на волю Пальчыс так і не выйшаў — яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1, арт. 243 Крымінальнага кодэкса).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.