У Оршы за непадпарадкаванне судзяць экс-намесніка старшыні райвыканкама
Сяргей Жалдзібаеў / facebook.com
У Оршы за "непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў" судзяць Сяргея Жалдзібаева, экс-намесніка старшыні райвыканкама, былога намесніка начальніка ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама. Ён узначальвае мясцовае дзяржпрадпрыемства — Аршанскі рэгіянальны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці.
Прозвішча Жалдзібаева заўважылі ў сённяшнім раскладзе суда Аршанскага раёна і Оршы. Падрабязнасці справы пакуль невядомыя.