У Новасібірску "маладагвардзейцы" пратэставалі супраць "Ляпісаў" (відэа)

Пікет супраць "Ляпісаў" адбыўся 26 траўня. Арганізавалі яго сябры "Маладой гвардыі Адзінай Расіі", паведамляюць "Новосибирские новости".



У іншых гарадах Расіі выступ беларускага калектыву ўжо адмянілі. Прычынай сталі нібыта антырасийскія выказванні саліста групы Сяргея Михалка. Новасібірскія маладагвардзейцы таксама палічылі сябе абражанымі і далучыліся да агульнай кампаніі.



Кіраўнік рэгіянальнага аб'яднання "маладагвардзейцаў" Ілля Гнатуш заявіў таксама, што песні Міхалка "ўзятыя за аснову гімна Еўрамайдана". Хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе песня "Воіны святла".