У Наваполацку Сitroen пратараніў бетонную апору, загінулі тры чалавекі

У Наваполацку сёння каля 3-й гадзіны начы здарылася аўтааварыя, у якой загінулі тры чалавекі. На аўтадарозе Наваполацк — завод "Палімір" Сitroen Xantia выехаў на паласу сустрэчнага руху і пратараніў бетонную апору. У выніку загінулі 27-гадовы кіроўца і два яго пасажыры, паведамляе БЕЛТА.

Паводле папярэдніх вынікаў расследавання, вадзіцель перавысіў дапушчальную хуткасць руху. Пра гэта сведчыць агляд механічнага спідометра аўтамабіля, стрэлка якога ў момант сутыкнення знаходзілася на адзнацы 160 км/г.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле "парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па несцярожнасці смерць трох асоб". Прызначаны шэраг экспертыз, па выніках якіх, між іншым, стане вядома, ці быў кіроўца ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення.

Сайт onliner.by дадае, што загінулыя пасажыры былі 1990 і 1991 гадоў нараджэння.

Фота — onliner.by