У навагоднюю ноч у Мінску дамушнік абакраў пяць кватэр

У навагоднюю ноч у Мінску дамушнік абакраў пяць кватэр

У Мінску ў навагоднюю ноч адбылася серыя кватэрных крадзяжоў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.

Так, Першамайскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за крадзеж на невядомага. Па звестках праваахоўнікаў, з 20-й гадзіны 31 снежня 2015 да 18.25 1 студзеня 2016 года зламыснік абакраў пяць кватэр па вуліцы Славінскага і адну кватэру па вуліцы Каліноўскага. Здабычай злодзея сталі грошы і ювелірныя вырабы. Міліцыя паведамляе, што злодзей трапляў у кватэры, адціскаючы шклопакеты.

Падобны крадзеж зафіксаваны і ў іншым раёне Мінска — Партызанскім. У навагоднюю ноч на вуліцы Захарава невядомы адціснуў шклопакет і забраўся ў кватэру. Ён скраў чатыры залатыя ювелірныя вырабы, 670 еўра, 150 долараў, 600 тыс. рублёў і восем флаконаў духоў.

Фота: БЕЛТА