У Мінску зноў пройдзе Калядны турнір па хакеі на прызы Лукашэнкі

ХІІ Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы Аляксандра Лукашэнкі распачнецца ў Мінску 4 студзеня. У ім прымуць удзел каманды з 8 краін, паведамляе БЕЛТА.
Усе паядынкі пройдуць на лёдзе мінскай “Чыжоўка-Арэны”, з 4 па 6 студзеня. Матчы каманд групы А (Беларусь, Славакія, Швейцарыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) адбудуцца на галоўнай пляцоўцы, а хакеісты групы В (Расія, Фінляндыя, Нямеччына, Швецыя) будуць гуляць на малой пляцоўцы.
У заключны дзень турніру, 7 студзеня, каманды, якія зоймуць другія месцы ў сваіх групах, пазмагаюцца за бронзавыя ўзнагароды. А пераможцы ў групах будуць гуляць у фінальным паядынку за галоўны прыз.
У папярэднія гады пераможцам Каляднага турніру восем разоў станавілася каманда Аляксандра Лукашэнкі. Тройчы спаборніцтвы выйгравалі расіяне.
Фота: БЕЛТА